Біскупы Казахстана (і двое італьянцаў): “Нам не дазволена маўчаць”

Біскупы Казахстана (і двое італьянцаў): “Нам не дазволена маўчаць”

Трое біскупаў Казахстана жадаюць рэзультату, а не толькі знешняга ўражання. Апублікаваўшы напачатку 2017 года заклік да вернікаў з просьбай аб малітве, напрыканцы года, у свята Святой Сям’і, арцыбіскуп Томаш Пэта, арцыбіскуп Ян Павел Ленга і біскуп Атаназіус Шнайдэр засведчылі сваю адданасць нязменнаму навучанню Касцёла і яго пастаяннай сакрамэнтальнай дысцыпліне і асудзілі практыку допуску да святой …

Чытаць далей Біскупы Казахстана (і двое італьянцаў): “Нам не дазволена маўчаць”
Noveritis 2018

Noveritis 2018

Адным з літургічных спеваў, які цудоўным чынам паўстаў з попелу пасля знішчэння ў віры паслясаборнай рэформы, з’яўляецца Абвяшчэнне рухомых святаў літургічнага года, альбо, больш правільна, Абвяшчэнне даты Пасхі.

Чытаць далей Noveritis 2018
Telegram і новыя магчымасці

Telegram і новыя магчымасці

Канал у Telegram дазволіць нам публікаваць больш цікавых рэчаў, якія не трапляюць у фармат дадзенага блога. Найперш, гэта анонсы, дзякуючы якім самыя адданыя чытачы будуць ведаць, які тэкст цяпер знаходзіцца ў працы і што можна будзе пачытаць у найбліжэйшым часе. Таксама плануецца публікацыя бягучых аб’яваў, навінавых аглядаў, публіцыстычных матэрыялаў, цікавостак з закулісся і інш.

Чытаць далей Telegram і новыя магчымасці
У пяць тысяч сто дзевяноста дзявяты год ад стварэння свету…

У пяць тысяч сто дзевяноста дзявяты год ад стварэння свету…

Перад Імшою ў ноч Нараджэння Пана традыцыйна спяваецца абвяшчэнне гэтай радаснай падзеі. У ім Божае Нараджэнне прывязваецца да іншых гістарычных падзеяў, як біблійных, так і здарэнняў у жыцці Рыма і Грэцыі.

Чытаць далей У пяць тысяч сто дзевяноста дзявяты год ад стварэння свету…
Кс. Арндт SJ. Адпусты. (15) Кароткае рэзюмэ і вывады

Кс. Арндт SJ. Адпусты. (15) Кароткае рэзюмэ і вывады

“Надта часта мы забываемся пра нашых дарагіх памерлых”, — казаў зазвычай св. Францішак Сальскі. “Будзем жа ахвотна, — дадаваў ён, — выконваць учынкі міласэрнасці і памятаць, што дапамога, якую мы нясем душам памерлых вернікаў, яднае ў сабе ўсе справы міласэрнасці. Таму будзем жа цяпер рабіць гэтым душам, якія Бог выбраў сабе і ўзлюбіў, тое, што і мы б хацелі атрымаць”.

Чытаць далей Кс. Арндт SJ. Адпусты. (15) Кароткае рэзюмэ і вывады
Кс. Арндт SJ. Адпусты. (14) Умовы атрымання: прадпісаныя ўмовы паасобку

Кс. Арндт SJ. Адпусты. (14) Умовы атрымання: прадпісаныя ўмовы паасобку

Усе тры вышэйпрыведзеныя умовы (намер, стан ласкі, выкананне прадпісаных пабожных учынкаў) патрэбныя для атрымання кожнага адпусту ўвогуле. Паглядзім, якія канкрэтна ўмовы ставіць Касцёл, удзяляючы адпусты.

Чытаць далей Кс. Арндт SJ. Адпусты. (14) Умовы атрымання: прадпісаныя ўмовы паасобку
Кс. Арндт SJ. Адпусты. (13) Умовы атрымання: прадпісаныя ўмовы ў цэлым

Кс. Арндт SJ. Адпусты. (13) Умовы атрымання: прадпісаныя ўмовы ў цэлым

Умовы, прадпісаныя адпуставым дэкрэтам, належыць выканаць асабіста, цалкам, у вызначаным часе, а разам з тым у духу пабожнасці і пакуты.

Чытаць далей Кс. Арндт SJ. Адпусты. (13) Умовы атрымання: прадпісаныя ўмовы ў цэлым
№43. Імшал

№43. Імшал

Наступнай рэччу, якая патрабуе нашай увагі, з’яўляецца Імшал. Гэта вялікая кніга фармату інфоліё, надрукаваная на лацінскай мове чырвонымі і чорнымі літарамі, у якой утрымліваюцца ўсе Імшы, якія служацца на працягу года. Імшал пачынаецца першай нядзеляй Адвэнту.

Чытаць далей №43. Імшал
Імшы 24 і 25 снежня: альтэрнатыўная версія

Імшы 24 і 25 снежня: альтэрнатыўная версія

Некалькі дзён таму мы прапанавалі абгрунтаваную версію таго, якім чынам можна арганізаваць свой удзел у святых Імшах 24 і 25 снежня, калі мы маем здвоены абавязак удзелу ў святой Імшы. Дыякан Мікола Гракаў напісаў для вэб-старонкі часопіса “Ave Maria” альтэрнатыўную версію падзеяў, сцвярджаючы, што права прадпісвае вернікам удзельнічаць як у Імшы IV нядзелі Адвэнту, так і ў Імшы Нараджэння Пана, паколькі гэта розныя цэлебрацыі.

Чытаць далей Імшы 24 і 25 снежня: альтэрнатыўная версія
Кс. Арндт SJ. Адпусты. (12) Умовы атрымання: стан асвячальнай ласкі

Кс. Арндт SJ. Адпусты. (12) Умовы атрымання: стан асвячальнай ласкі

Другой умовай атрымання адпусту з’яўляецца знаходжанне ў стане асвячальнай ласкі. Св. Тамаш тлумачыць гэта наступным чынам: “Змярцвелы член не можа адчуваць аніякага ўплыву астатніх жывых членаў; а той, хто знаходзіцца ў цяжкім граху, з’яўляецца нібы мёртвым членам, і таму не можа мець аніякага ўдзелу ў заслугах жывых членаў, якія жадаюць атрымаць для яго адпуст”.

Чытаць далей Кс. Арндт SJ. Адпусты. (12) Умовы атрымання: стан асвячальнай ласкі