ПРААН home


  Мiсiя ПРААН
  ПРААН у Беларусi
  Праекты


Пошук па сайту
 





chernobyl.info

RBEC website

 
 Навiны ПРААН у Беларусi 
Дырэктар Рэгіянальнага Бюро ПРААН наведала БеларусьДырэктар Рэгіянальнага Бюро ПРААН наведала Беларусь

22 траўня 2013: 15-17 траўня адбыўся візіт памочніцы Генеральнага сакратара ААН і Адміністратара ПРААН, дырэктара Рэгіянальнага бюро ПРААН па краінах Еўропы і СНД Джыхан Султанаглу ў Беларусь.   Падрабязней......
Эка-вадроўка па ГародніАб’яўляецца экалагічны фотаконкурс

07 траўня 2013: Пачынаецца прыём прац на конкурс фотаздымкаў “Эка-вандроўка па Гародні”. Паўдзельнічаць у ім можа кожны жадаючы, а лепшыя здымкі будуць узнагароджаны каштоўнымі прызамі.

Стан навакольнага асяроддзя – пытанне, якое мусіць хваляваць грамадства, асабліва на мясцовым узроўні, дзе многія праблемы або дасягненні бачныя найлепш. Тамсама павінны адбывацца першачарговыя дзеянні па вырашэнні праблемных пытанняў ці па адукоўванню насельніцтва.   Падрабязней......
Ельня адкрывае экатурыстычны сезонЕльня адкрывае экатурыстычны сезон

12 красавiка 2013: На тэрыторыі заказніка "Ельня" ў Міёрскім раёне (Віцебская вобласць) у рамках праекта ЕС/ПРААН «Экапартнёрства» пачалося будаўніцтва экалагічнай сцежкі «Азяраўкі». Яе працягласць складзе 1 500 метраў – ад краю балота ля вёскі Канахі да невялікіх бязрыбных азёраў у глыбіні балота. На экасцежцы будуць размешчаныя аглядныя пляцоўкі, інфармацыйныя шыльды і вышка, з якой можна на свае вочы паназіраць за ўнікальным раслінным і жывёльным светам балота Ельня.   Падрабязней......
У Беларусі абмяркоўваюць шляхі ўдасканалення заканадаўства ў сферы агра- і экатурызмуУ Беларусі абмяркоўваюць шляхі ўдасканалення заканадаўства ў сферы агра- і экатурызму

10 красавiка 2013: У Брэсцкай і Гродзенскай абласцях прайшлі пасяджэнні круглых сталоў, удзельнікі якіх паспрабавалі выпрацаваць падыходы да мадэрнізацыі беларускага заканадаўства, што рэгулюе сферу агра- і экатурызму. Мерапрыемствы былі арганізаваныя праектам Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID) «Мясцовае прадпрымальніцтва і эканамічнае развіццё», які ажыццяўляецца ПРААН.   Падрабязней......

Падпiска / Архiý

 Навiны ПРААН у свеце 
ПРААН апублікавала падборку гісторый поспеху, якія дэманструюць інавацыйнае развіццё ў рэгіёне Еўропы і Цэнтральнай Азіі

05 верасня 2012: Нью–Ёрк, 5 верасня 2012 года – Праграма развіцця ААН (ПРААН) прадстаўляе новую публікацыю аб трансфармацыйных дасягненнях у галіне развіцця ў краінах Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі на сустрэчы Выканаўчага савета арганізацыі ў Нью–Ёрку. Гэтыя станоўчыя змены ў рэгіёне былі дасягнутыя дзякуючы інавацыйным рэформам у сацыяльнай палітыцы, накіраваным на паляпшэнне ўмоў жыцця тых пластоў насельніцтва, якія выключаныя з працэсаў развіцця ды знаходзяцца ў стане хранічнай беднасці, сярод іх – цыганы, моладзь, беспрацоўныя і людзі з абмежаванымі магчымасцямі.   Падрабязней......
Да 2050 года колькасьць міжнародных мігрантаў амаль падвоіцца

30 лiстапада 2010: Да 2050 года колькасьць міжнародных мігрантаў амаль падвоіцца і дасягне 405 мільёнаў чалавек. Пра гэта ідзецца ў новым дакладзе Міжнароднай арганізацыі па міграцыі (МАМ). Яго аўтары лічаць, што тэндэнцыя росту міграцыйных плыняў збольшага будзе зьвязаная з наступствамі зьмененьня клімату на плянэце і ростам дэфіцыта працоўнай сілы ў разьвітых краінах.   Падрабязней......
Ва ўмовах глябальнага эканамічнага крызысу бедным краінам пагражае рост сьмяротнасьці і колькасьці дзяцей, што вымушана кідаюць школу

06 красавiка 2009: Нью–Ёрк, 31 сакавіка 2009 году — Цяперашні глябальны эканамічны крызыс, які пачаўся з сур'ёзнай напружанасьці ў фінансавай і банкаўскай сыстэме ў разьвітых краінах сьвету, пагражае прывесьці да катастрофы ў разьвіцьці чалавечага патэнцыялу ў самых бедных краінах сьвету. У той час як кіраўнікі найбагацейшых краінаў зьязджаюцца на саміт «Вялікай дваццаткі», Праграма разьвіцьця ААН (ПРААН) заяўляе, што самыя ўразьлівыя для крызысу пласты насельніцтва не знаходзяцца ў цэнтры ўсеагульнай увагі і іх надзвычай цяжкое становішча павінна быць разгледжанае на перамовах.   Падрабязней......
Падпiска / Архiý
 
Праграма развіцця ААН (ПРААН) з'яўляецца глабальнай сеткай ААН у галiне развiцця, якая выступае за перамены ў грамадскiм жыццi i пашырае пабудаваць лепшае жыццё.

Далей

 Тэма (па-руску) 
Падрабязней......
Падрабязней......

 
 
 
Прадстаўнiцтва ААН у Беларусi
220050 г. Мiнск, вул. Кiрава 17; тел. +375 (17) 327 48 76
факс +375 (17) 226 03 40; e-mail

Last update: 22.05.2013