Філязофія
|
|
|
Філязо́фія (па-грэцку: φιλοσοφία) у адрозненьні ад іншых навук ня мае дакладна акрэсьленага прадмету вывучэньня. Агульна філязофію можна ахарактарызаваць як спробу крытычна-рацыянальнай самаправеркі мысьленьня, як мэтадычную рэфлексію. Спроба акрэсьліць тэрмін «філязофія» ўжо сама па сабе зьяўляецца прадметам вывучэньня філязофіі. Пачатак філязофскага мысьленьня ў 6 стагодзьдзі да н. э. вызначае непасрэдны пачатак эўрапэйскай гуманітарнай гісторыі. На працягу стагодзьдзяў зь філязофіі выкрысталізаваліся і былі ўдасканаленыя мэтады і дысцыпліны іншых асобных навук. Так, і па сёньняшні дзень існуюць не губляючы сваёй актуальнасьці такія філязофскія дысцыпліны як лёгіка як навука аб пасьлядоўным і дакладным мысьленьні, этыка як навука аб маралі, мэтафізыка як навука аб высновах існаваньня і рэчаіснасьці. Філязофія таксама дала жыцьцё такім навукам як тэорыя пазнаньня і тэорыя навукі, якія займаюцца вывучэньнем магчымасьцяў пашырэньня і ўдасканальненьня ведаў увогуле альбо ў асабістых выпадках у розных асобных навуках. Слова «філязофія», якое складаецца з грэчаскіх словаў φίλος «сябра, дружа» і σοφία «мудрасць», даслоўна абазначае «любоў да мудрасьці» альбо проста «да ведаў», таму што sophía ўжывалася спачатку ў сэнсе валоданьня разнастайнымі тэхнічнымі альбо майстэрскімі навыкамі. Дзеяслоў «філязафаваць» быў упершыню выкарыстаны Герадотам (I,30,2) пры апісаньні прагі ведаў Салона. Факт таго, што тэрмін philosophos ужываўся ўжо Гераклітам (фрагмэнт 35 DK), не сцьвярджаецца. У антычнасьці лічылі, што паняцьце «філязофія» упершыню было выкарыстана Піфагорам Самосскім….:::::::::::::::: чытаць далей
|
|
Выявы
|
|
|
|
|
Катэгорыі артыкулаў
|
|
|
|
|
Выбітныя філёзафы
|
|
|
Арысто́тэль (па-старажытнагрэцку: Ἀριστοτέλης; 384 да н. э., Стагір — 322 да н. э., Халкіда на Эўбэі) — старажытнагрэцкі філёзаф і навуковец, стваральнік асобнай філязофскай плыні і фармальнай лёгікі. Паходзіў з высакароднай сям’і (бацька — Нікамах быў лекарам македонскага караля Аміны ІІІ, маці — Фэстыда). Нарадзіўся ў г. Стагіры на поўначы Грэцыі. Арыстотэль рана страціў бацькоў. У 18-гадовым узросьце пачаў жыць у Афінах, дзе захапіўся лекцыямі Плятона. У хуткім часе адасобіўся для незалежных філязофскіх разважаньняў. У 343 годзе да н. э. македонскі кароль Філіп (Піліп) даверыў Арыстотэлю выхаваньне свайго сына Аляксандра (будучы Аляксандар Македонскі). Выхаваньне працягвалася каля трох-чатырох гадоў, пасьля яго заканчэньня Арыстотэль быў шчыра ўзнагароджаны праз караля...:::::::::::::::: чытаць далей
|
|
Артыкулы да напісаньня
|
|
|
|
|
глядзіце таксама → Накіды:Філязофія
- Крытыка • Філязофія сэрца • Анталёгія • Дэізм • Фэнамэналёгія
- Філязофія гісторыі, Філязофія адукацыі, Філязофская антрапалёгія,
- Філязофія мовы, Філязофія навукі, Сацыяльная філязофія,
- Палітычная філязофія, Філязофія сьвядомасьці, Аналітычная філязофія,
- Аксіялёгія, Крытычная тэорыя, Крытычны рацыяналізм, Натуралізм,
- Нэакантыянства, Гегельянства, Філязофія жыцьця, Філязофія рэлігіі,
- Нэатамізм, Пазытывізм, Постструктуралізм, Прагматызм, Рацыяналізм
- Скептыцызм, Утылітарызм, Эмпірызм, Рэлятывізм, Філязофія правы,
- Парменід • Сенека • Эпікур • Плацін • Мейстэр Экхарт • Марцін Хайдэгер,
- Мікалай Кузанскі, Ян Амос Каменскі, Томас Гобс, П’ер Абеляр,
- Ян Патачка(en), Эманюэль Левінас(en), Тэадор Адорна, Хана Арэнд, Шанкара,
- Готлоб Фрэге, Чарльз Сандэрс Пірс, Джон Ст’юарт Міл, Патанджалі,
- Іаган Готліб Фіхтэ, Авероэс, Алфрэд Норт Уайтхед, Уілард ван Орман Куайн,
- Дональд Дэйвідсан, Аль-Фарабі, Річард Рорті, Хілары Уайтхол Патнэм,
- Яан Дунз Скот, Жан Бурыдан, Джон Роджэрз Сэрл, Юрген Габэрмас
|
|
|
|
|
У іншых праектах
|
|
|
|
|
Брацкія парталы
|
|
|
|
|
Абнавіць кэш
|