Галоўная старонка
свабоднай энцыклапедыі, якую можа правіць кожны.
праект у альтэрнатыўнай літаратурнай норме беларускай мовы («тарашкевіца») знаходзіцца тут
|
18:28 UTC — нядзеля, 5 сакавіка 2017 У беларускім раздзеле — 127 135 артыкулаў |
Выдатны артыкул
Няме́цкая мова (ням. Deutsch , вымаўляецца: [dɔɪ̯ʧ]; deutsche Sprache, вымаўляецца: [ˈdɔɪ̯ʧə ˈʃpʀaːχə]) — мова немцаў, аўстрыйцаў, ліхтэнштэйнцаў і большай часткі швейцарцаў, афіцыйная мова Германіі, Аўстрыі, Ліхтэнштэйна, адна з афіцыйных моў Швейцарыі, Люксембурга і Бельгіі. З'яўляецца адной з самых распаўсюджаных моў у свеце пасля кітайскай, арабскай, хіндзі, англійскай, іспанскай, бенгальскай, партугальскай, рускай і японскай. Нямецкая — адна з афіцыйных і рабочых моў Еўрапейскага саюза і рада іншых міжнародных арганізацый. Адносіцца да заходняй падгрупы германскіх моў індаеўрапейскай сям'і. Пісьменнасць на аснове лацінскага алфавіта, дапоўненага трыма графемамі, якія абазначаюць умлаўты (ä, ö, ü), і лігатурай эсцэт (ß). Найстаражытнейшыя помнікі пісьменнасці адносяцца да VIII стагоддзя. Сучасная літаратурная нямецкая мова ўзнікла на аснове верхненямецкіх дыялектаў. У адрозненне ад яе асобныя нямецкія дыялекты (напрыклад, ніжненямецкія ці алеманскія), якія не поўнасцю ўдзельнічалі ў верхненямецкім зрушэнні ці ўдзельнічалі ў іншых фанетычных пераходах, захоўваюць сваю своеасаблівасць. У Аўстрыі і Швейцарыі склаліся ўласныя варыянты нямецкай мовы, сфарміраваныя на ўласнай дыялектнай аснове са сваімі спецыфічнымі рысамі фанетычнага і граматычнага ладу. (далей…) Добры артыкул
Фі́нскі залі́ў (фінск.: Suomenlahti, эст.: Soome laht, шведск.: Finska viken, руск.: Финский залив) — заліў ва ўсходняй частцы Балтыйскага мора, абмывае берагі Фінляндыі, Расіі і Эстоніі. Заходняй мяжой заліва лічыцца ўяўная лінія паміж паўвостравам Ханка і мысам Пыызаспеа (знаходзіцца каля вострава Осмуссаар) Плошча Фінскага заліва — 29,5 тыс. км², даўжыня — 420 км, шырыня — ад 70 км у горле да 130 км у самай шырокай частцы, сярэдняя глыбіня — 38 м (максімальная 121 м). На берагах заліва размешчаны некалькі гарадоў:
(далей…) Вікістужка
Выява дня
Самец і дзве самкі чорнай ігуаны (Ctenosaura similis) у нацыянальным парку Бара-Хонда (Коста-Рыка) |
Актуальныя падзеі
Ці ведаеце вы, што…
Дзень у гісторыі
5 сакавіка — 65-ы (66-ы ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары. Падзеі
Нарадзіліся
Памерлі
Святкуюць |
|||||||||||||||||||||||||
Тэмы
Іншыя Вікіпраекты
|