Сьпірт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Прасторавая пабудова мэтанола — прасьцейшага сьпірта

Сьпі́ртарганічнае хімічнае спалучэньне, утворанае з вуглевадароднага радыкалу ды адной ці некалькіх гідраксыльных групаў (-OH). У залежнасьці ад колькасьці гідраксыльных групаў вылучаюцца аднаатомныя (алькаголі), двухатомныя (гліколі), трохатомныя і шмататомныя сьпірты. Сьпірты, якія ўтрымліваюць бэнзольнае ядро, называюцца араматычнымі (напрыклад, фэноль). Ніжэйшыя сьпірты — вадкасьці, вышэйшыя — цьвёрдыя рэчывы. Сьпірты зьяўляюцца слабымі кісьлямі, могуць утвараць солі (алькагаляты). Вытворнымі ад сьпіртоў зьяўляюцца этэры, тлушчы.

У агульным ужытку часьцей за ўсё пад словам «сьпірт» разумеецца этаноль (CH3–CH2–OH), які атрымліваецца пры браджэньні цукру ды зьяўляецца асноваю алькагольных напояў, таксама шырока ўжываецца ў тэхніцы ды мэдыцыне. У хімічнай прамысловасьці выкарыстоўваюцца мэтаноль, гліцэрын, фэноль, этыленгліколь ды іншыя сьпірты. Некаторыя шмататомныя сьпірты ўваходзяць у склад замяняльнікаў цукру.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Сьпіртсховішча мультымэдыйных матэрыялаў