Дурнап'ян

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Дурнап'ян
DaturaStramonium-plant-sm.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Datura L.

Сінонімы
Тыпавы від
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на ВікіСховішчы
ITIS   30513
NCBI   4074
EOL   8762055
GRIN   g:3415
IPNI   100426-3

Дурнап'ян[3] (Datúra) — род раслін сямейства паслёнавыя (Solanaceae). Буйныя травы, рэдка дрэвавідныя расліны.

Навуковая назва роду (Datura) паходзіць ад санскрыт. dhattura ці араб. tatura ад tat — калоць.

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Аднагадовая травяністая расліна 0,5-1 м вышынёй.

Сцябло голае, прамастойнае, траіставілагалінастае.

Лісце чаргаванае, яйкападобна-завостранае, даўжынёй да 15 см, шырынёй да 10 см, голае, зверху цёмна-зялёнага колеру, знізу крыху святлейшае. Галоўная жылка і бакавыя жылкі першага парадку бялёсыя, моцна выступаюць знізу.

Кветкі адзіночныя, буйныя. Вянцы белыя, варонкападобныя. Кубачак даўгатрубчаты, пяцігранны, пяцізубчасты.

Расліна з'яўляецца атрутнай.

Зноскі

  1. Выкарыстоўваецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Напісанне Дурнап'ян у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.6. Мн., 1998, С.263