Туніс

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Туніская Рэспубліка
الجمهورية التونسية
(аль-Жумхурыя ат-Тунісія)
République tunisienne
135px Герб Туніса
Сцяг Туніса Герб Туніса

Каардынаты: 34°06′00″ пн. ш. 9°39′00″ у. д. / 34.1° пн. ш. 9.65° у. д. (G) (O) (Я)

Tunisia in its region.svg


Нацыянальны гімн Туніса
Дата незалежнасці 20 сакавіка 1956 (ад Францыі)
Афіцыйная мова арабская
Сталіца Туніс
Найбуйнейшы горад Туніс
Форма кіравання Прэзідэнцкая рэспубліка
Прэзідэнт
Прэм'ер-міністр
Беджы Каід Эс-Себсі
Хабіб Эсід
Дзярж. рэлігія іслам суніцкага толку
Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні
89-я ў свеце
163 610 км²
5,0
Насельніцтва
• Ацэнка (2008)
Шчыльнасць

10 383 577 чал. (80-я)
61,6 чал./км²
ВУП
  • Разам (2010)
  • На душу насельніцтва

$100,3 млрд.  (70-ы)
$9 500
Валюта Туніскі дынар
(TND, код 143)
Інтэрнэт-дамен .tn
Тэлефонны код +216
Часавы пояс +1

Туні́с (араб. تونس‎‎), афіцыйная назва — Туніская Рэспубліка — дзяржава ў Паўночнай Афрыцы. На поўначы і ўсходзе абмываецца Міжземным морам, на захадзе і паўднёвым захадзе мяжуе з Алжырам, на паўднёвым усходзе — з Лівіяй. Сталіца — горад Туніс.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Самы нізкі пункт Туніса — Шот-эль-Гарса (17 м ніжэй узроўня мора), а самы высокі — гара Джэбель-Шамбі (1544 м). Па плошчы гэта самая маленькая краіна Магрыба.

Клімат Туніса — субтрапічны міжземнаморскі на поўначы і ўздоўж узбярэжжа, на поўдні і ва ўнутраных раёнах — трапічны пустынны. Сярэднія тэмпературы студзеня +10 °C на поўначы і +21 °C на поўдні, ліпеня +26 °C на поўначы і +33 °C на поўдні. Ападкаў за год выпадае ад 100 мм на поўдні да 1500 мм у горных раёнах, некаторыя пустынныя вобласці наогул не атрымліваюць ападкаў на працягу шматлікіх гадоў запар. У пустынных раёнах уначы нярэдкія замаразкі нават увесну і ўвосень, хоць днём тэмпература ў гэты перыяд можа дасягаць +25…+27 °C. Лепшы час для наведвання краіны — верасень-лістапад і сакавік-чэрвень.

Адміністрацыйны падзел[правіць | правіць зыходнік]

Туніс складаюць 24 вілаета на чале з губернатарамі, падзеленых у сваю чаргу на 260 акруг (дэлегацый). Губернатары вілаетаў прызначаюцца прэзідэнтам рэспублікі.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Транспарт[правіць | правіць зыходнік]

Цягнік на чале з цеплавозам на станцыі Сфакс SNCFT

Паветраны транспарт злучае Туніс з краінамі Афрыкі і Еўропы, абслугоўваюцца таксама ўнутраныя паветраныя лініі[1]. Аэрапорты: Туніс-Карфаген, Манасцір імя Хабіба Бургібы і інш.

Даўжыня чыгуначнай сеткі краіны, кіруемай кампаніяй SNCFT (фр.: Société Nationale des Chemins de Fer Tunisiens), звыш 1900 км, з іх з шырынёй каляіны 1435 мм — 473 км[1] і 1674 км з шырынёй каляіны 1000 мм.

Важную ролю ва ўнутраных перавозках адыгрываюць аўтадарогі. На 1973 год працягласць шашэйных дарог складала 18,8 тыс. км, з іх палепшаных — 10,6 тыс. км[1].

Міжнародныя грузавыя перавозкі ажыццяўляюцца марскім транспартам. Асноўныя порты краіны: Хальк-эль-Уэд, Сфакс, Бізерта, Сехіра, Сус[1].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Дэмаграфічная крывая Туніса

97 % насельніцтва краіны — арабы. Аднак, існуе нязначная частка (1 %) бербераў, якія у асноўным пражываюць на востраве Джэрба і ў раёнах Матмата, Татаўін, Гафса. Берберы Туніса, прадстаўленыя племем нефуса, гавораць на адным з дыялектаў берберскай мовы, часта званай Шэлха. Пражываюць у краіне і чаркесы (каля 1,5 %). У асноўным гэта нашчадкі егіпецкіх мамлюкаў, частка перасяленцы з Каўказа пасля Каўказскай вайны.

98 % насельніцтва — мусульмане, невялікая колькасць каталікоў. Таксама ў Тунісе на востраве Джэрба ​​пражывае самая вялікая ў арабскім свеце яўрэйская абшчына.

Колькасць насельніцтва складае 10,6 млн чалавек (у 2010). У апошнія гады ў Тунісе рэзка падае нараджальнасць. У 2010 сумарны каэфіцыент нараджальнасці ацэньваецца ў 1,71 дзіцяці на жанчыну. Гэта самы нізкі паказчык сярод арабскіх краін.

Культура[правіць | правіць зыходнік]

Кухня[правіць | правіць зыходнік]

Спіртныя напоі[правіць | правіць зыходнік]

Традыцыйна мусульмане не ўжываюць алкаголь, але ў Тунісе стаўленне да гэтага пытання больш ліберальнае. У краіне вырабляюцца сухія і сталовыя віны. У горадзе Грамбалія на цэнтральнай плошчы ўстаноўлены помнік у выглядзе вінаграднай гронкі. У гэтым горадзе кожны верасень праводзіцца фестываль віна. У Тунісе існуе адзіны нацыянальны піўны брэнд — «Celtia». Да нацыянальных спіртных напояў Туніса таксама адносяцца фінікавы лікёр «Tibarin» і гарэлка з інжыра — «Boukha».

Святы[правіць | правіць зыходнік]

  • 14 студзеня — Дзень рэвалюцыі у Тунісе
  • 20 сакавіка — Дзень незалежнасці
  • 21 сакавіка — Дзень моладзі
  • 9 красавіка — Дзень памяці пакутнікаў
  • 1 мая — Свята працы
  • 25 ліпеня — Дзень абвяшчэння рэспублікі
  • 13 жніўня — Дзень жанчын

Узброеныя сілы[правіць | правіць зыходнік]

У адрозненне ад сваіх суседзяў, Алжыра і Лівіі, Туніс мае малаважныя запасы нафты і, як следства, яго фінансавыя магчымасці абмежаваны. Ваенныя выдаткі ў 90-я гг. складалі 350—400 млн долараў у год. На ўзбраенні знаходзіцца зброя і ваенная тэхніка галоўным чынам заходняй вытворчасці, прычым досыць састарэлая. Колькасць — 35,000 чалавек (уключаючы ~23,400 тэрміновай службы; працягласць тэрміновай службы — 1 год; заклік выбарчы).

Ваенна-марскія сілы[правіць | правіць зыходнік]

  • Колькасць — 4-4,5 тыс. чалавек (уключаючы 700 тэрміновай службы).
  • Базаванне — Бізерта, Келібія, Ла Гулет, Сфакс, Сус, Туніс.
  • Рамонтныя магутнасці — 4 сухіх дока і 1 сліп (суднапад'ёмны элінг) у Бізерце; 2 пантона і плывучы док у Сфаксе; магчымасць абслугоўваць і рамантаваць усе наяўныя на ўзбраенні катара і судны.

Карабельны склад:

  • 3 ракетных катары тыпу La Galite (Combattante-III) з 2х4 ПУ ПКР ММ40 Exocet;
  • 3 ракетных катары тыпу Bizerte (Р-48) з 8 ПКР SS-12М;
  • 3 патрульных катары тыпу Utique (кітайскія «Shanghai II» ці мадэрнізаваны Hinzhui);
  • 10 патрульных катараў Ch. Navals de l'Esterel дзвюх мадэляў;
  • 5-6 дапаможных судоў;

Берагавая ахова (у Нацыянальнай гвардыі):

  • 5 патрульных катараў тыпу Kondor I — былых ГДР-аўскіх тральшчыкаў;
  • 2 патрульных катары тыпу Tazarka (Vosper Thornycroft);
  • 5 патрульных катары тыпу Bremse — былых ГДР-аўскіх;
  • 11 патрульных катараў тыпу Socomena;
  • 4 патрульных катары тыпу Gabes.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 Большая советская энциклопедия. Гл. ред. А. М. Прохоров, 3-е изд. Т. 26. Тихорецк — Ульяново. 1977. 624 стр., илл.; 46 л. илл. и карт.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Commons