Золата
|
||||||
Выгляд | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|
бліскучы жоўты мэтал |
||||||
Агульная інфармацыя | ||||||
Назва, сымбаль, атамны нумар | Золата, Au, 79 | |||||
Катэгорыя элемэнту | мэтал | |||||
Група, пэрыяд, блёк | 11, 6, d | |||||
Адносная атамная маса | г·моль−1 | |||||
Канфігурацыя электронаў | ||||||
Электронаў у абалонцы | ||||||
Фізычныя ўласьцівасьці | ||||||
Уласьцівасьці атама | ||||||
Золата (па-лацінску: Aurum) Au — хімічны элемэнт 11 групы пэрыядычнай сыстэмы (паводле старой сыстэмы — I пабочнай групы); атамны нумар 79. Бліскучы жоўты мэтал.
Зьмест
Здабыча золата[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Людзі здабываюць золата з спрадвечных часоў. З золатам чалавецтва сутыкнулася ўжо ў V тыс. да н. э. у эпоху нэаліту дзякуючы яго распаўсюджаньню ў самародным стане.
Паводле здагадак археолягаў, пачатак сыстэмнай здабычы быў пакладзены на Блізкім Усходзе, адкуль залатыя ўпрыгожаньні пастаўляліся, у прыватнасьці, у Эгіпет. Менавіта ў Эгіпце ў магільні каралевы Зэр і адной з каралеваў Пу-абі Ур у Шумэрскай цывілізацыі былі знойдзеныя першыя залатыя ўпрыгожаньні, датаваныя III тыс. да н. э.
У Расеі прынята лічыць пачаткам золатадабычы 21 траўня (1 чэрвеня) 1745 г., калі Ерафей Маркаў, які знайшоў золата на Ўрале, абвясьціў аб сваім адкрыцьці ў Канцылярыі Галоўнага кіраваньня заводаў у Екацерынбургу.
За ўсю гісторыю чалавецтвам здабыта каля 140 тыс. т. золата (калі сплавіць усё гэтае золата разам, атрымаецца куб з памерам аднаго боку прыкладна 19 м).
У 2007 годзе здабылі 2,38 тыс. т золата, а ў 2008 — 2,33 тыс. т. Лідэрамі здабычы золата сталі:[1]
- Кітай (здабыў у 2007 годзе 275 т, а ў 2008 г. — 295 т),
- ПАР (252/250),
- ЗША (238/230),
- Аўстралія (246/225),
- Пэру (170/175),
- Расея (157/165),
- Канада (101/100),
- Інданэзія (118/90),
- Узбэкістан (85/85),
- Гана (84/84),
- Папуа-Новая Гвінэя (65/65),
- Чылі (42/42),
- Мэксыка (39/41),
- Бразылія (40/40).
Здабыцьцё[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Для атрыманьня золата выкарыстоўваюцца ягоныя асноўныя фізычныя й хімічныя ўласьцівасьці: прысутнасьць у прыродзе ў самародным стане, здольнасьць рэагаваць толькі зь нешматлікімі рэчывамі (ртуць, цыяніды). З разьвіцьцём сучасных тэхналёгій больш папулярнымі становяцца хімічныя спосабы.
Прамыцьцё[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Мэтад прамыцьця грунтуецца на высокай шчыльнасьці золата, дзякуючы якой у струмені вады мінэралы са шчыльнасьцю меншай за золата, а гэта амаль усе мінэралы зямной кары, змываюцца, і мэтал канцэнтруецца ў цяжкай фракцыі пяску, які складаецца зь мінэралаў падвышанай шчыльнасьці, і завецца шліхам. Гэты працэс называецца адмыўкай шліху альбо шліхаваньнем. У невялікіх аб’ёмах яе можна праводзіць уручную, пры дапамозе прамыўчага латка. Гэты спосаб выкарыстоўваецца з найстаражытных часоў, і да гэтага часу дзеля апрацоўкі маленькіх радовішчаў старацелямі, але асноўнае ягонае прымяненьне — пошук радовішчаў золата, алмазаў і іншых каштоўных мэталаў.
Прамыцьцё выкарыстоўваецца для распрацоўкі буйных рассыпных радовішчаў, але пры гэтым прымяняюцца адмысловыя тэхнічныя прылады: драгі й іншыя прамыцёвыя прылады. Атрыманыя шліхі, акрамя золата, утрымоўваюць мноства іншых шчыльных мінэралаў і мэтал зь іх здабываецца, напрыклад, шляхам амальгамацыі.
Мэтадам прамыцьця распрацоўваюцца ўсе рассыпныя радовішчы золата, абмежавана ён выкарыстоўваецца на карэнных радовішчах. Для гэтага пароду дробняць і затым падвяргаюць прамыцьцю. Гэты мэтад ня можа быць ужыты на радовішчах з расьсеяным золатам, дзе яно так распылена ў пародзе, што пасьля драбненьня не адасабляецца ў асобныя зерні й змываецца пры прамыцьці разам зь іншымі мінэраламі. На жаль, пры прамыцьці губляецца ня толькі дробнае золата, якое лёгка змываецца з прамыцьцёвай калоды, але й буйныя самародкі, гідраўлічная буйнасьць якіх не дазваляе ім спакойна асядаць у цэлях. Таму на драгах абавязкова сочаць за буйнымі камлыгамі, якія могуць апынуцца самародкам.
Амальгамацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Асноўны артыкул: Амальгамацыя
Мэтад амальгамацыі заснаваны на здольнасьці ртуці ўтвараць сплавы — амальгамы з рознымі мэталамі, у тым ліку й з золатам. У гэтым мэтадзе ўвільготненую дробную пароду зьмешваюць з ртуцьцю й падвяргаюць дадатковаму драбненьню ў млынах. Амальгамы золата й спадарожных мэталаў выцягваюць з атрыманага шламу прамыцьцём, пасьля чаго ртуць адганяецца з сабранай амальгамы й можа выкарыстоўвацца паўторна. Мэтад амальгамаціі вядомы з I стагодзьдзя да н. э., найбольшыя маштабы набыў у амэрыканскіх калёніях Гішпаніі, пачынаючы з XVI стагодзьдзя: гэта сталася магчымым дзякуючы наяўнасьці ў Гішпаніі велізарнага ртутнага радовішча — Альмадэн. У больш позьні час выкарыстоўваўся мэтад зьнешняй амальгамацыі, калі драбнёную залатаносную пароду пры прамыцьці прапускалі праз абагачальныя шлюзы, высланыя меднымі лістамі, пакрытымі тонкім пластам ртуці. Мэтад амальгамацыі выкарыстоўваецца й у дачыненьні толькі на радовішчах з высокім утрыманьнем золата або ўжо пры ягоным ўзбагачэньні. Зараз ён выкарыстоўваецца вельмі рэдка, галоўным чынам старацелямі ў Афрыцы й Паўднёвай Амэрыцы.
Цыянаваньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Згодна з гэтым мэтадам золата раствараецца ў растворах сінільнай кісьлі й ейных соляў, і гэта ягоная ўласьцівасьць дало пачатак шэрагу мэтадаў здабываньня шляхам цыянаваньню рудаў.
Мэтад цыянаваньня заснаваны на рэакцыі золата з цыянідам у прысутнасьці кіслароду ад паветра: здробненая залатаносная парода апрацоўваецца разьведзеным (0,3—0,03%) растворам цыяніду натару, золата з утворанага раствору цыянааўрата натара Na[Au(CN)2] асаджваецца альбо цынкавым пылам, альбо на спэцыяльных іёнаабменых смолах.
Мэтад цыянаваньня першапачаткова выкарыстоўваўся на буйных заводах, дзе парода драбнілася й цыянаваньне праводзілася ў спэцыяльных чанах. Аднак разьвіцьцё тэхналёгіі прывяло да зьяўленьня мэтаду кучнага вылугаваньня, які заключаецца ў наступным: рыхтуецца воданепранікальная пляцоўка, на яе насыпаецца руда й яе абвадняюць растворамі цыянідаў, якія, прасочваючыся праз тоўшчу пароды, раствараюць золата. Пасьля гэтага яны паступаюць у спэцыяльныя сарбцыйныя калёны, у якіх золата асаджваецца, а рэгенэраваны раствор зноўку адпраўляецца на кучу. Мэтад цыянаваньня абмежаваны мінэральным складам рудаў, ён непрыстасавальны, калі руда зьмяшчае вялікую колькасьць сульфідаў або арсэнідаў, бо цыяніды рэагуюць з гэтымі мінэраламі. Таму цыянаваньнем перапрацоўваюцца маласульфідныя руды або руды з зоны акісьленьня, у якой сульфід і арсэнід акісьлены атмасфэрным кіслародам.
Для выманьня золата з сульфідных рудаў выкарыстоўваюцца складаныя шматэтапныя тэхналёгіі. Золата, здабытае з радовішчаў, утрымлівае розныя прымешкі, таму яго падвяргаюць спэцыяльным працэсам высокай ачысткі, якія вырабляюцца на афінажных заводах.
Рэгенэрацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Ажыцьцяўляецца дзеяньнем 10% раствору лугу на растворы соляў золата з наступным асаджэньнем афінажнага золата на алюмін з гарачага раствору гідраксыду.
Прымяненьне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Выконвае функцыю грошаў (усеагульны эквівалент і сродак забесьпячэньня нацыянальнае валюты). Выкарыстоўваецца ў мастацтве, ювэлірнай справе, мэдыцыне, сплавы золата — у тэхніцы (асабліва ў электроніцы як матэрыял для кантактаў).
Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Баукова, Татьяна Валентиновна. Золото в химии и медицине. — М. : Знание, 1991. — 31 с : ил. — (Новое в жизни, науке, технике. Химия ; 8/1991). — ISBN 5-07-002078-1(рас.)
- Фосс, Г. В. Золото : типы месторождений, история добычи, сырьевые базы / Г. В. Фосс. — Москва : Госгеолтехиздат, 1963. — 174 с.(рас.)
- Борисов, С. М. Золото в современном мире / С. М. Борисов ; РАН, Ин-т мировой экономики и междунар. отношений. — Москва : Наука, 2006. — 248 с : ил. ; 22х14 см — Библиогр. в подстр. примеч. — ISBN 5-02-034025-1.(рас.)
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Золата — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | |||||||||||||||
1 | H | He | ||||||||||||||||||||||||||||||
2 | Li | Be | B | C | N | O | F | Ne | ||||||||||||||||||||||||
3 | Na | Mg | Al | Si | P | S | Cl | Ar | ||||||||||||||||||||||||
4 | K | Ca | Sc | Ti | V | Cr | Mn | Fe | Co | Ni | Cu | Zn | Ga | Ge | As | Se | Br | Kr | ||||||||||||||
5 | Rb | Sr | Y | Zr | Nb | Mo | Tc | Ru | Rh | Pd | Ag | Cd | In | Sn | Sb | Te | I | Xe | ||||||||||||||
6 | Cs | Ba | La | Ce | Pr | Nd | Pm | Sm | Eu | Gd | Tb | Dy | Ho | Er | Tm | Yb | Lu | Hf | Ta | W | Re | Os | Ir | Pt | Au | Hg | Tl | Pb | Bi | Po | At | Rn |
7 | Fr | Ra | Ac | Th | Pa | U | Np | Pu | Am | Cm | Bk | Cf | Es | Fm | Md | No | Lr | Rf | Db | Sg | Bh | Hs | Mt | Ds | Rg | Cn | Uut | Fl | Uup | Lv | Uus | Uuo |