На італьянскай мове гаворыць каля 70 млн чалавек, большасьць якіх жыве ў Італіі. Літаратурная мова заснаваная галоўным чынам на тасканскіхдыялектах і ўяўляе сабой нешта паміж паўднёвымі дыялектамі і паўночнымі галісыйска-раманскімі.
Да прызнаных дыялектаў італьянскай мовы належаць тасканскі, п’емонцкі, сардынскі, абруцкі, апульскі, ляцыйскі, умбрыйскі, маркіджанскі, чыкалянска-рыятонска-акуальскі, маліскі і іншыя. Акрамя гэтага, можна казаць пра дыялект у дачыненьні да гаворкі кожнага гораду.
Італьянская мова ўзьнікла ў працэсе паступовага разьвіцьця гутарковай (вульгарнай) лаціны. Першыя тэксты, якія былі названыя італьянскамоўнымі, адносяцца да 9 стагодзьдзя. Упершыню італьянская мова была фармалізаваная ў 14 стагодзьдзі ў працах Дантэ Аліг'еры, які зьмяшаў паўднёваітальянскія дыялекты з сваёй роднай тасканскай гаворкай.