Галоўная старонка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Акопы на заходнім фронце

Заходні фронт — адзін з тэатраў ваенных дзеяньняў Першай сусьветнай вайны (1914—1918).

Гэты фронт ахопліваў тэрыторыю Бэльгіі, Люксэмбургу, Эльзасу, Лятарынгіі, райнскія правінцыі Нямеччыны, а таксама паўночны ўсход Францыі. Працягласьць фронту ад ракі Шэльды да швайцарскай граніцы складала 480 кілямэтраў, у глыбіню — 500 кілямэтраў, ад Райну да Кале. Заходняя частка тэатру ваенных дзеяньняў уяўляла сабою раўніну з разгалінаванай дарожнай сеткай, зручную для дзеяньняў буйных вайсковых аб’яднаньняў; усходняя частка пераважна горная (Ардэны, Аргоны, Вагезы) абмяжоўвала свабоду манэўру войскаў. Асаблівасьцю Заходняга фронту было яго прамысловае значэньне (вугальныя капальні, жалезная руда, разьвітая апрацоўчая прамысловасьць).

У сваіх спробах прарваць лінію фронту абодва бакі ўжывалі новыя ваенныя тэхналёгіі: атрутныя газы, самалёты, танкі. Нягледзячы на пазыцыйны характар баёў, Заходні фронт меў найважнейшае значэньне для заканчэньня вайны. Вырашальнае наступленьне саюзьнікаў увосень 1918 году прывяло да паразы нямецкай арміі і заканчэньня Першай сусьветнай вайны.
(артыкул цалкам…)

Miensk, Vysoki Rynak. Менск, Высокі Рынак (1843.).jpg

Царква Сьвятога Духагрэка-каталіцкая (вуніяцкая) бажніца ў Менску, збудаваная ў XVII ст. Знаходзілася на Высокім Рынку і зьяўлялася дамінантай комплексу мужчынскага і жаночага базылянскіх кляштараў.

У будынку царквы спалучаліся рысы готыкі і паўночнага рэнэсансу. Галоўны фасад упрыгожвалі нішы, расьпісанымі фрэскамі з выявамі сьвятых. Падобны сынтэз архітэктуры і малярства практычна не сустракаецца ў сакральнай архітэктуры Эўропы і зьяўляецца адметнасьцю дойлідзтва Беларусі, яе ўнёскам у агульнаэўрапейскае будаўнічае мастацтва эпохі Рэнэсансу.

У 1936 року бальшавікі ўзарвалі царкву. У наш час ажыцьцяўляецца плян будовы на месцы сьвятыні дзіцячае філярмоніі з выкарыстаньнем архітэктурна-мастацкага вобразу будынка царквы Сьвятога Духа XVII ст.
(артыкул цалкам...)

Пасьведчаньне сябры Рады БНР, выдадзенае Людвіцы Сівіцкай (Зосьцы Верас).
Пасьведчаньне сябры Рады БНР, выдадзенае Людвіцы Сівіцкай (Зосьцы Верас).

Ці ведаеце вы…

З новых артыкулаў (1—31 сьнежня)

Гэты дзень у гісторыі

Паштоўка часоў Беларускае Народнае Рэспублікі зь дзяржаўным гербам і гербамі беларускіх ваяводзтваў

25 сакавіка: Дзень Волі

Актуальныя падзеі

Гэта разьдзел Вікіпэдыі на беларускай мове клясычным правапісам. Існуе шмат іншых моўных разьдзелаў, найбольш прадстаўнічыя зь якіх:
Вікіпэдыя працуе на магутнасьцях Фундацыі «Вікімэдыя», якая апэруе і некаторымі іншымі шматмоўнымі і вольнымі праектамі.