Сузор'е
Сузор'і — участкі зорнага неба, на якія яно ўмоўна падзелена дзеля зручнасці арыентавання на нябеснай сферы. Такі падзел вядомы са старажытнасці, але тады сузор'ямі называлі толькі характэрныя фігуры, утвораныя яркімі зоркамі.
У новыя часы на сузор'і—участкі была падзеленая ўся плошча зорнага неба, і, такім чынам, да сузор'я адносяцца як яркія, так і слабыя, нябачныя вокам зоркі. Межы паміж сузор'ямі праводзяцца па нябесных мерыдыянах і паралелях.
Актуальны падзел на 88 сузор'яў быў зацверджаны Міжнародным астранамічным саюзам у 1922, папраўлены ў 1930. Межы сузор'яў гэтай класіфікацыі былі праведзены паводле сеткі каардынат эпохі 1875, таму, у выніку вандравання полюсу свету, яны зараз не паралельныя з актуальнай сеткай каардынат.
Пераважная частка назваў сузор'яў паходзіць са старажытнагрэчаскай і еўрапейскай сярэднявечнай культурных традыцый, таксама, асабліва ў паўднёвай частцы неба, ёсць назвы часу Асветы. У іншых вялікіх культур, напр., у кітайскай, індыйскай, існавалі свае ўласныя падзелы зорнага неба на сузор'і.
У Беларусі таксама існавалі ўласныя назвы для найбольш характэрных сузор'яў, напр., Вялікі Воз і Малы Воз, Касцы (Гл. таксама: Зорнае неба ў беларускай культуры).
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
Сузор'е на Вікісховішчы |
- Stellarium - Астранамічная праграма
- Рухомая карта зорнага неба
|