Нарматыўны кантроль
Нарматы́ўны кантро́ль (англ.: Authority control) у бібліятэчнай справе[en] — арганізацыя бібліятэчных каталогаў[fr] і бібліяграфічнай інфармацыі[1][2] шляхам прысваення кожнай тэме пэўнай назвы. Такія унікальныя загалоўкі паслядоўна выкарыстоўваюцца ў каталогу[3] і працуюць разам з іншымі арганізацыйнымі дадзенымі, напрыклад, перакрыжаванымі спасылкамі[3][4]. Кожны загаловак мае кароткае апісанне межаў дастасавальнасці і выкарыстання, такая арганізацыя дапамагае персаналу бібліятэк падтрымліваць каталог у актуальным стане і спрашчае працу даследчыкам[5].
Каталагізавальнікі прысвойваюць кожнай сутнасці (аўтар, кніга, серыя, выдавецтва) унікальны тэкставы ідэнтыфікатар, які паслядоўна выкарыстоўваецца для адназначнага апісання ўсіх адсылак да гэтай сутнасці, нават калі гэта варыянт запісу, псеўданім або крыптанім[6]. Унікальны загаловак дазваляе атрымаць усю рэлевантную інфармацыю, уключаючы звесткі аб звязаных з дадзенай сутнасцю[6]. Нарматыўны кантроль можа размяшчацца ў базе дадзеных і ўтрымліваць сувязі з іншымі сутнасцямі і іншымі базамі[7]. Таму нарматыўны кантроль — разнавіднасць бібліяграфічнага кантролю[en] і нарматыўнага слоўніка[en].
Хоць тэарэтычна нарматыўнаму кантролю можа падвяргацца любая інфармацыя (умоўныя загалоўкі, асабістыя імёны, карпаратыўныя назвы)[2], у бібліятэках каталогі звычайна сканцэнтраваны вакол імёнаў аўтараў і назваў кніг. Класіфікацыя Бібліятэкі Кангрэса выконвае падобную функцыю, хоць звычайна іх разглядаюць асобна. З часам запісы нарматыўнага кантролю патрабуецца змяняць і абнаўляць; хоць яго мэтай не з'яўляецца стварэнне ідэальнай непарыўнай сістэмы захоўвання дадзеных, ён дапамагае сістэматызаваць і шукаць інфармацыю[5].
Зноскі
- ↑ Block, Rick J. 1999. «Authority Control: What It Is and Why It Matters.», accessed March 30, 2006
- ↑ 2,0 2,1 Why Does a Library Catalog Need Authority Control and What Is. IMPLEMENTING AUTHORITY CONTROL. United States: Vermont Department of Libraries (2003). Праверана 19 ліпеня 2013.
- ↑ 3,0 3,1 Authority Control at the NMSU Library. United States: New Mexico State University (2007). Праверана 25 лістапада 2012.
- ↑ Authority Control in the Card Environment. IMPLEMENTING AUTHORITY CONTROL. United States: Vermont Department of Libraries (2003). Праверана 19 ліпеня 2013.
- ↑ 5,0 5,1 Kathleen L. Wells of the University of Southern Mississippi Libraries. Got Authorities? Why Authority Control Is Good for Your Library , Tennessee Libraries (November 25, 2012).
- ↑ 6,0 6,1 Cataloguing authority control policy , National Library of Australia (November 25, 2012). «The primary purpose of authority control is to assist the catalogue user in locating items of interest.».
- ↑ Authority Control at LTI , LTI (November 25, 2012).