Галоўная старонка
свабоднай энцыклапедыі, якую можа правіць кожны.
праект у альтэрнатыўнай літаратурнай норме беларускай мовы («тарашкевіца») знаходзіцца тут
|
10:51 UTC — серада, 18 студзеня 2017 У беларускім раздзеле — 125 011 артыкулаў |
Артыкул года 2016
Алякса́ндр Васі́льевіч Калча́к (руск.: Александр Васильевич Колчак; 4 лістапада (16 лістапада) 1874, сяло Аляксандраўскае, Санкт-Пецярбург — 7 лютага 1920, Іркуцк) — расійскі ваенны і палітычны дзеяч, флатаводзец, навуковец-акіянограф, палярны даследчык. Належаў да дваранскага роду. З'яўляўся адным з найбуйнейшых палярных даследчыкаў канца XIX — пачатку XX стагоддзяў, пасля знікнення групы барона Толя ў час экспедыцыі 1900—1902 гадоў арганізаваў уласную экспедыцыю для яго выратавання. Удзельнік Руска-японскай вайны. У час Першай сусветнай вайны камандаваў міннай дывізіяй Балтыйскага флоту (1915—1916), Чарнаморскім флотам (1916—1917). Георгіеўскі кавалер, адмірал (1918). Правадыр Белага руху ў час Грамадзянскай вайны. Вярхоўны кіраўнік Расіі (1918—1920). Вярхоўны галоўнакамандуючы Рускай арміяй. (далей…) Выдатны артыкул
«Гульня тронаў» (англ.: A Game of Thrones) — раман у жанры фэнтэзі аўтарства амерыканскага пісьменніка Джорджа Р. Р. Марціна, першая кніга серыі «Песня Лёду і Агню». Упершыню твор быў апублікаваны ў 1996 годзе выдавецтвам Bantam Spectra. Дзеянне рамана адбываецца ў выдуманым сусвеце. У цэнтры твора тры асноўныя сюжэтныя лініі — падзеі, якія папярэднічалі пачатку дынастычных войнаў за ўладу над кантынентам Вестэрас, які нагадвае Еўропу часоў Высокага Сярэднявечча; пагроза наступу плямёнаў адзічэлых і дэманічнай расы Іншых, што насоўваецца з поўначы; а таксама падарожжа дачкі зрынутага караля ў спробах вярнуць Жалезны трон. Апавяданне вядзецца ад трэцяй асобы, напераменку з пункту гледжання розных персанажаў. Раман атрымаў усеагульнае прызнанне з боку крытыкаў. Ён быў ганараваны прэміі «Локус» за лепшы раман у жанры фэнтэзі, а таксама быў намінаваны на Неб'юла і Сусветную прэмію фэнтэзі. Акрамя таго, аповесць «Кроў Дракона», якая ўвайшла ў склад рамана, у 1997 годзе атрымала прэмію «Х'юга». Праз пятнаццаць гадоў пасля публікацыі раман дасягнуў першага месца ў спісе бэстсэлераў газеты The New York Times. Аглядальнікі станоўча ўспрынялі смелае парушэнне класічных канонаў жанру і разбурэнне літаратурных стэрэатыпаў, прапрацоўку персанажаў і інтрыгуючы сюжэт. Усяго было прададзена звыш мільёна асобнікаў кнігі. Раман быў экранізаваны ў рамках першага сезона тэлесерыяла «Гульня тронаў». (далей…) Добры артыкул
Хаўе́р Ало́нса Ала́на (баскск.: Xabier Alonso Olano, ісп.: Xabier Alonso Olano; 25 лістапада 1981, Талоса(руск.) бел., Іспанія) — іспанскі футбаліст (паводле нацыянальнасці з'яўляецца баскам), апорны паўабаронца нямецкага клуба «Баварыя». Былы футбаліст нацыянальнай зборнай Іспаніі. Удзельнік чэмпіянату Еўропы 2004, чэмпіянату свету 2006, чэмпіянату Еўропы 2008, чэмпіянату свету 2010, чэмпіянату Еўропы 2012 і чэмпіянату свету 2014. Двухразовы чэмпіён Еўропы (2008, 2012) і чэмпіён свету (2010). На клубным узроўні Алонса — пераможца Лігі чэмпіёнаў (2004/05(руск.) бел., 2013/14(бел. (тар.)) бел.), Суперкубка УЕФА(бел. (тар.)) бел. (2005(руск.) бел., 2014(руск.) бел.), Кубка Англіі (2005/06(англ.) бел.), Суперкубка Англіі (2006(англ.) бел.), Кубка Іспаніі (2010/11(руск.) бел., 2013/14(руск.) бел.), чэмпіянату Іспаніі (2011/12(руск.) бел.) і Суперкубка Іспаніі(руск.) бел. (2012(руск.) бел.). У складзе нацыянальнай зборнай Хабі — двухразовы пераможца Еўра (2008, 2012) і чэмпіён свету (2010). (далей…) Выдатныя спісы
Вікістужка
Выява дня
Галава жабы Rana esculenta. |
Актуальныя падзеі
Ці ведаеце вы, што…
Дзень у гісторыі
18 студзеня — васямнаццаты дзень года па Грыгарыянскім календары Падзеі
Нарадзіліся
Памерлі
Святкуюць |
|||||||||||||||||||||||||
Тэмы
Іншыя Вікіпраекты
|