2005
З пляцоўкі Вікіпедыя
Падзеі[правіць | правіць зыходнік]
- 23 студзеня: Віктар Юшчанка прыняў прысягу прэзідэнта Украіны
- 10 лютага: КНДР заявіла аб стварэнні ядзернай зброі
- 16 сакавіка: Ізраіль перадаў горад Іерыхон пад кантроль палесцінскіх уладаў
- 23 сакавіка: У Танзаніі разбіўся самалёт Іл–76 малдоўскай авіякампаніі з беларускім экіпажам.
- 19 красавіка: кардынал Йозэф Рацынгер становіцца папам рымскім Бенедыктам XVI
- 25 красавіка: Microsoft выпусціла аперацыйную сістэму Windows XP Professional для AMD64
- 16 мая: Парламент Кувейта прыняў закон, згодна з якім жанчыны атрымалі поўныя выбарчыя правы
- 7 ліпеня: Тэрарыстычныя акты ў Лондане
- 6 лістапада: Рэзідэнцыя ўрада М'янмы перанесена з г. Янгон (Рангун) у г. Найп'да
- 22 лістапада: Ангела Меркель абраная кацлерам Германіі
- 1 снежня: створаны Пермскі край
- 15 снежня: Адбыліся парламенцкія выбары ў Іраку
Нарадзіліся[правіць | правіць зыходнік]
Памерлі[правіць | правіць зыходнік]
- 20 студзеня: Ян Новак-Езяранскі, польскі журналіст, публіцыст, палітычны актывіст (нар. 3.10.1914)
- 17 сакавіка: Джордж Фрост Кенан, амерыканскі дыпламат і гісторык
- 2 красавіка: Ян Павел II, папа рымскі (нар. 18.5.1920)
- 21 красавіка: Барыс Рагуля, беларускі палітычны і вайсковы дзеяч (нар. 1.1.1920)
- 28 красавіка: Эрык дэ Савентхем, нямецкі каталіцкі дзеяч
- 1 жніўня: Фахд ібн Абдэль Азіз ас-Сауд, 5-ы кароль Саудаўскай Аравіі
- 19 верасня: Алесь Іванавіч Лабанок, беларускі акцёр
- 21 лістапада: Аляксандр Падлужны, беларускі мовазнавец (нар. 16.8.1935)
- 4 снежня: Францішак Бартуль, беларускі грамадскі дзеяч (нар. 15.11.1918)
- 9 снежня: Роберт Шэклі, амерыканскі пісьменнік-фантаст (нар. 16.7.1928)
- 19 снежня: Таіса Бондар, беларуская пісьменніца, перакладчыца (нар. 20.2.1945)