Time

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
TIME
Time Magazine logo.svg
Лагатып часопіса
Спецыялізацыя:

навіны

Перыядычнасць:

штотыднёвік

Мова:

англійская

Выдавец:

Time Inc. (частка Time Warner)

Краіна:

Flag of the United States.svg ЗША

ISSN:

0040-781X

Вэб-сайт:

Афіцыйны сайт TIME

«Тайм» (ад англ.: Time — «Час»; гандлёвая марка па-англійску пішацца вялікімі літарамі: TIME) — амерыканскі штотыднёвы часопіс са штаб-кватэрай у Нью-Ёрку, які асвятляе рэйтынг людзей за перыяд (год, стагоддзе і г.д.). Пры тыражы каля 3,4 млн экз.[1] у 2007 годзе з'яўляецца самым папулярным часопісам у ЗША.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вокладка самага першага нумара часопіса

Першы выпуск часопіса паступіў у продаж 3 сакавіка 1923 года. Ідэя стварэння газеты Time прыйшла ў галаву Генры Льюсу (Henry Luce) і Брайтану Хэдэну (Briton Haden) падчас схлду ў рэзідэнцыі тайнага таварыства студэнтаў прэстыжнага Ельскага ўніверсітэта «Чэрап і косці».[2]

Гэта быў першы ў свеце навінавы штотыднёвік. Дзесяць гадоў праз у яго з'явіўся канкурэнт — «Newsweek». Да смерці Льюса ў 1967 годзе часопіс адлюстроўваў яго ўмерана кансерватыўныя погляды.

Фірменны фармат часопіса прадугледжваў некалькі дзясяткаў артыкулаў, якія ў сціснутай форме рэзюмуюць найбольш важныя тэмы тыдня ў вобласці ўнутранай і знешняй палітыкі, бізнесу, адукацыі, навукі, медыцыны, права, рэлігіі, спорту, кнігавыдаўніцтва і мастацтва.

Сучасны «Тайм» з'яўляецца ядром самага вялікага ў свеце холдынгу ў вобласці сродкаў масавай інфармацыі і шоу-бізнесу — Time Warner. Апроч амерыканскай, выпускаюцца еўрапейская (Лондан), азіяцкая (Ганконг) і аўстралійская (Сідней) версіі часопіса.

Чалавек года[правіць | правіць зыходнік]

Традыцыйна часопіс Time заве ў апошнім снежаньскім нумары «чалавека года». Намінацыя «Чалавек года» прысуджаецца з 1927 года, калі гэтым званнем быў ганараваны лётчык Чарльз Ліндберг, які упершыню ў гісторыі ў адзіночку пераляцеў Атлантыку.

Персону года выбірае выключна выканаўчы рэдактар. У розныя гады Чалавекам года станавіліся Адольф Гітлер, Іосіф Сталін, Джордж Буш, Міхаіл Гарбачоў (двойчы — у 1987 і 1989 гадах), абстрактны Амерыканскі салдат, а таксама карыстальнік Інтэрнэту. У 2010 годзе заснавальнік і глава кампаніі Facebook Марк Цукерберг. У 2011 годзе Чалавекам года зноў абраны зборны вобраз: «пратэстуючы» («мяцежнік»).

100 асоб года[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаючы з 1999 часопіс публікуе таксама «Time 100» — спіс ста найбольш уплывовых людзей года. Спіс выбіраецца камісіяй вучоных.

100 асоб XX стагоддзя[правіць | правіць зыходнік]

У чэрвені 1999 быў апублікаваны спіс найбольш значных XX стагоддзя: «Time 100: Героі і куміры 20-га стагоддзя». Кандыдатаў адбірала камісія амерыканскіх гісторыкаў, журналістаў і палітыкаў. У снежаньскім выпуску 1999 быў названы чалавек стагоддзя па версіі Time, ім стаў Альберт Эйнштэйн.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]