Карапузікі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Карапузікі
Margarinotus (Ptomister) striola striola.JPG
Margarinotus striola
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Histeridae Shuckard, 1839

Наменклатурны тып
Падсямейства
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   114959
NCBI   110043
EOL   364
FW   69273

Карапузікі[1] (Histeridae) — сямейства насякомых атрада цвердакрылых, якое ўключае больш за 3500 відаў, а ў беларускай фауне сустракаецца 61 від, 20 родаў.

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Галоўным чынам насяляюць у трапічных зонах.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Даўжынёй ад 1 да 25 мм, але звычайна іх памеры не перавышаюць 10 мм.

Марфалогія[правіць | правіць зыходнік]

Цела моцна склерытызаванае, шчыльнае, часцей выпуклае, авальнае або амаль круглае, радзей цыліндрычнае або плоскае. Вусікі каленчатыя, з доўгім асцюком, 6-7-сегментным жгутком і шчыльнай булавой. Галава цесна прылягае да пярэднегрудак, звычайна можа ўцягвацца ў і'. Пярэднегрудкі шчыльна прылягае да сярэднегрудак. Надкрылле абрубленае, не пакрывае пріпігідый і пігідый. Шчыток маленькіх памераў, часам нават незаўважны. Брушка з пяццю свабоднымі стэрнітамі. Тазікі расстаўленыя, асабліва шырока — заднія. Лапкі прызначаны для рыцця, шчыльна прыціскаюцца да цела (так робяць пры небяспецы). Формула лапак 5-5-5 (за выключэннем блізкіх родаў і сам род Acritus, у якіх заднія лапкі чатырох-сегментныя).

Зноскі

  1. Напісанне Карапузікі ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.55