Галоўная старонка
свабоднай энцыклапедыі, якую можа правіць кожны.
праект у альтэрнатыўнай літаратурнай норме беларускай мовы («тарашкевіца») знаходзіцца тут
|
11:16 UTC — нядзеля, 10 красавіка 2016 У беларускім раздзеле — 114 296 артыкулаў |
Выдатны артыкул
PQ-17 — арктычны канвой(руск.) бел. часоў Другой сусветнай вайны, сумна знакаміты вялікімі стратамі. PQ-17 быў адпраўлены ў СССР 27 чэрвеня 1942 года са стратэгічнымі грузамі і ваеннай тэхнікай з ЗША, Канады і Вялікабрытаніі. У яго склад уваходзілі 35 грузавых судоў. У выніку атрыманых разведдадзеных 4 ліпеня 1942 года з Адміралцейства паступіў асабісты загад першага марскога лорда(руск.) бел. Дадлі Паўнда(руск.) бел.: «Канвою рассеяцца!». Крэйсерская група атрымала загад адысці на захад з-за асцярогі атакі нямецкага злучэння на чале з лінкарам «Тырпіц»(руск.) бел., які выйшаў у мора. Атрымаўшы неадназначны загад і думаючы, што крэйсерская група сыходзіць на бой з германскімі надводнымі караблямі, Гамільтан ухваліў прапанову камандзіра прыкрыцця канвою Брума аб далучэнні эсмінцаў канвою да крэйсерскага злучэння. Судны канвою паасобку прарываліся ў Архангельск пад суправаджэннем пакінутых караблёў канвою, якія ва ўмовах палярнага дня сталі лёгкай здабычай нямецкіх падлодак і авіяцыі. У выніку 22 транспарты і 2 дапаможныя судны са складу канвою былі патоплены. (далей…) Добры артыкул
Максі́м Іва́навіч Гарэ́цкі (18 (6) лютага 1893, в. Малая Багацькаўка, Мсціслаўскі павет, Магілёўская губерня — 10 лютага 1938, Вязьма) — беларускі пісьменнік, дзеяч беларускага нацыянальна-дэмакратычнага адраджэння, літаратуразнаўца, лексікограф, фалькларыст. Адзін з пачынальнікаў нацыянальнай мастацкай прозы. Зрабіў вялікі ўклад у развіццё беларускай культуры і фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці. Ахвяра сталінскіх рэпрэсій. Брат Гаўрылы Гарэцкага. Аўтар аповесці «Дзве душы», дакументальна-мастацкіх запісак «На імперыялістычнай вайне», раманаў «Віленскія камунары» і «Камароўская хроніка». Напісаў першую «Гісторыю беларускае літаратуры», аўтар літаратурна-крытычнай працы «Маладняк» за пяць гадоў. 1923—1928», «Хрэстаматыі беларускае літаратуры. XI век — 1905 г.», «Руска-беларускага слоўніка» (з Г. Гарэцкім), «Беларуска-расійскага слоўнічка», «Практычнага маскоўска-беларускага слоўніка (з М. Байковым). (далей…) Выдатныя спісы
Вікітыдзень
Запрашаем паўдзельнічаць у тыдні Сусветная спадчына. Вікістужка
Выява дня
Матыль Papilio machaon на кветцы Buddleja davidii. |
Ці ведаеце вы, што…
Дзень у гісторыі
10 красавіка — соты (сто першы ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары. Падзеі
Нарадзіліся
Памерлі
Святкуюць
|
|||||||||||||||||||||||||
Тэмы
Іншыя Вікіпраекты
|