Галоўная старонка
свабоднай энцыклапедыі, якую можа правіць кожны.
праект у альтэрнатыўнай літаратурнай норме беларускай мовы («тарашкевіца») знаходзіцца тут
|
19:33 UTC — серада, 18 сакавіка 2015 У беларускім раздзеле — 81 440 артыкулаў |
Выдатны артыкул
American McGee's Alice (бел.: Аліса Амерыкэна МакГі) — камп'ютарная гульня ў жанры экшн ад трэцяй асобы, распрацаваная амерыканскай кампаніяй Rogue Entertainment пад кіраўніцтвам геймдызайнера Амерыкэна МакГі і выдадзеная Electronic Arts. Першы выпуск гульні адбыўся 5—6 снежня 2000 года. Прадукт распрацаваны для персанальных камп'ютараў з аперацыйнымі сістэмамі Microsoft Windows і Mac OS, а таксама для платформ PlayStation 3 і Xbox 360. Гульня выкарыстоўвае рухавічок id Tech 3 ад id Software, які раней ужываўся ў Quake III Arena і быў перапрацаваны кампаніяй Ritual Entertainment. Сюжэт гульні грунтуецца на казках Льюіса Кэрала «Аліса ў Краіне цудаў» і «Скрозь люстэрка», аднак прадстаўлены іншым варыянтам гэтага выдуманага сусвету — змрочным, напоўненым жорсткасцю і гвалтам. У гульні распавядаецца пра тое, як за некалькі гадоў да пачатку яе асноўнай сюжэтнай лініі ў доме маленькай дзяўчынкі Алісы адбываецца пажар, у якім гінуць яе бацькі; а сама Аліса, якая спіць і знаходзіцца тым часам у Краіне цудаў, атрымлівае эмацыянальную траўму. Яна лічыць сябе вінаватай у іх смерці. Пасля некалькіх безвыніковых гадоў лячэння ў псіхіятрычнай клініцы дзяўчына зноў трапляе ў Краіну цудаў, але ўжо папсаваную яе траўміраванай псіхікай. (далей…) Добры артыкул
Грамадзя́нская вайна́ ў Вялі́кім Кня́стве Літо́ўскім 1381—1384 гадо́ў — першы эпізод барацьбы за ўладу паміж стрыечнымі братамі: вялікім князем літоўскім Ягайлам і князем Вітаўтам. Вайна пачалася пасля падпісання Давыдзішкаўскага дагавора між Ягайлам і вялікім магістрам Тэўтонскага ордэна Вінрыхам фон Кніпродэ. Дагавор быў накіраваны супраць дзядзькі Ягайлы Кейстута, бацькі Вітаўта. Кейстут хутка авалодаў уладай у Літве, аднак падчас мірных перагавораў яны з сынам былі запалонены і перавезеныя ў Крэўскі замак. Праз тыдзень Кейстут сканаў, Вітаўт жа здолеў збегчы, пасля чаго ён звярнуўся па падтрымку да тэўтонскіх рыцараў. Хоць уварванне ў Літву аб'яднаных войскаў Вітаўта і крыжакоў скончылася няўдачай, з дапамогай Ордэна Вітаўту ўдалося замацавацца ў Жамойці. Ягайлу была патрэбна ўнутраная стабільнасць перад пачаткам перагавораў з Вялікім Княствам Маскоўскім і Каралеўствам Польскім з нагоды хрышчэння Літвы, і ён пайшоў на падпісанне перамір'я з Вітаўтам. (далей…) Вікітыдзень
Запрашаем паўдзельнічаць у месячніку па дапрацоўцы Істотных артыкулаў. Вікістужка
Выява дня
Мінарэт у Каіры. |
Ці ведаеце вы, што…
Дзень у гісторыі
18 сакавіка — 77-ы (78-ы ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары. Падзеі
Нарадзіліся
Гл. таксама Нарадзіліся 18 сакавіка Памерлі
Гл. таксама Памерлі 18 сакавіка Святкуюць |
|||||||||||||||||||||||||
Тэмы
Іншыя Вікіпраекты
|