Галоўная старонка
свабоднай энцыклапедыі, якую можа правіць кожны.
праект у альтэрнатыўнай літаратурнай норме беларускай мовы («тарашкевіца») знаходзіцца тут
|
18:13 UTC — серада, 13 жніўня 2014 У беларускім раздзеле — 74 671 артыкул |
![]() Выдатны артыкул
Лу́цый Дамі́цый Аўрэлія́н (лац.: Lucius Domitius Aurelianus), больш вядомы як Аўрэлія́н — рымскі імператар у 270—275 гадах. Аўрэліян быў другім з некалькіх «салдацкіх імператараў» (першым быў Клаўдзій II), якія вельмі паспяхова кіравалі і здолелі ўмацаваць Рымскую імперыю. У гады кіравання Аўрэліяна імперыя была ўз'яднана: мяцежныя Гальская імперыя і Пальмірскае царства былі зноў далучаны да Рыма, а прыгранічныя варварскія плямёны былі пераможаны. Яго поспехі шмат у чым спрыялі завяршэнню крызісу III стагоддзя і стабілізацыі дзяржавы. Аўрэліян насіў наступныя пераможныя тытулы: «Германскі Найвялікшы» — з 270 або 271 года, «Гоцкі Найвялікшы» — з 271 года, «Парфянскі Найвялікшы», «Карпійскі Найвялікшы» і «Дакійскі Найвялікшы» — з 271 або 272 года, «Брытанскі Найвялікшы» і «Сармацкі Найвялікшы» (час дакладна не вядомы), «Пальмірскі Найвялікшы» — з 274 года, «Бацька Айчыны» і «Рэстаўратар імперыі і Усходу» — з 274 года. Уладу трыбуна атрымліваў шэсць разоў (у 270 годзе — двойчы, затым штогод 10 снежня), з 270 года — вялікі пантыфік. (далей…) ![]() Добры артыкул
Беларуская дзіцячая літаратура — літаратура на беларускай мове, прызначаная для дзяцей і падлеткаў, іх выхавання і адукацыі праз мову мастацкіх вобразаў. Бярэ свой пачатак з даўніх часоў ад дзіцячага фальклору (казкі, калыханкі, прыгаворы, загадкі, песні, дзіцячыя гульні і г. д.). Станаўленне, як жанру літаратуры, адносіцца да XVI стагоддзя, часу ўзнікнення беларускага кнігадрукавання. Спачатку развіваецца пераважна як літаратура рэлігійнай скіраванасці. Больш выразна накіраванасць на дзіцячую аўдыторыю фарміруецца ў XIX стагоддзі. Найбольшы росквіт адносіцца да XX стагоддзя, калі зарадзіўся і стаў развівацца рух беларускага нацыянальнага адраджэння. У гэты час дзіцячая літаратура ўзбагацілася новымі яркімі імёнамі, жанрамі і творамі, якія даходзілі да юнага чытача праз дзіцячыя газеты, часопісы, кнігі, сцэнічныя пастаноўкі. (далей…) ![]() Вікітыдзень
Запрашаем да ўдзелу ў Тыдні кінематографа. ![]() Вікістужка
![]() Выява дня
![]() Памеры планет Сонечнай сістэмы, адносна некалькіх вядомых зорак. |
![]() Ці ведаеце вы, што…
![]() Дзень у гісторыі
13 жніўня — дзвесце дваццаць пяты (дзвесце дваццаць шосты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары. Падзеі
Нарадзіліся
Памерлі
Святкуюць
|
|||||||||||||||||||||||||
![]() Тэмы
![]() Іншыя Вікіпраекты
|