Галоўная старонка
свабоднай энцыклапедыі, якую можа правіць кожны.
праект у альтэрнатыўнай літаратурнай норме беларускай мовы («тарашкевіца») знаходзіцца тут
|
06:44 UTC — серада, 26 сакавіка 2014 У беларускім раздзеле — 70 434 артыкулы |
Выдатны артыкул
Аўгусцін Кентэрберыйскі (англ.: Augustine of Canterbury; каля 1-й трэці VI стагоддзі, Рым — 26 мая 604, Кентэрберы) — бенедыкцінскі манах, першы архібіскуп Кентэрберыйскі. Увайшоў у гісторыю як «апостал англічан» і заснавальнік Царквы Англіі. Быў прыёрам манастыра святога Андрэя ў Рыме, у 595 годзе Папа Рымскі Рыгор I прызначыў яго кіраўніком місіі ў Брытанію, вядомай як Грыгарыянская місія(англ.) бел., у каралеўства Кент, з мэтай перавярнуць у хрысціянства паганскага караля Этэльберта. Пасля атрымання дазволу пасяліцца ў Кентэрберы Аўгусціну ўдалося хрысціць караля і тысячы яго падданых. Аўгусцін заснаваў манастыр за гарадскімі сценамі і ў 601 годзе быў прызначаны архібіскупам. У 604 годзе іншыя рымска-каталіцкія біскупы асталяваліся ў Лондане і Рочэстэры, і была створана школа, дзе навучаліся англасаксонскія святары і місіянеры. У канцы жыцця ён займаўся ўмацаваннем рымскай іерархіі ў Англіі, аднак не змог пераканаць кельцкіх біскупаў падпарадкавацца сваёй уладзе, нягледзячы на сталую падтрымку Папы. Таксама падрыхтаваў прысвячэнне свайго пераемніка — Лаўрэнція Кентэрберыйскага. (далей…) Добры артыкул
Камета Хейла — Бопа (C/1995 O1) — доўгаперыядычная камета, якая стала, магчыма, самай «назіранай» каметай XX стагоддзя, і адной з самых яркіх за некалькі апошніх дзесяцігоддзяў. Яна была бачная няўзброеным вокам рэкордны тэрмін — 18 месяцаў, і гэта ў два разы больш за папярэдні рэкорд, устаноўлены Вялікай каметай 1811. Камета была адкрыта 23 ліпеня 1995 г. на вельмі вялікай адлегласці ад Сонца (каля 7,2 а. а.). Гэта дазваляла меркаваць, што яна будзе даволі яркай і пры падлёце да Зямлі. І хоць яркасць камет вельмі цяжка прадказаць з якой-небудзь ступенню дакладнасці, гэтая камета апраўдала і перасягнула чаканні, калі прайшла перыгелій 1 красавіка 1997 г. Часам яе называюць «Вялікай каметай 1997». З'яўленне каметы Хейла — Бопа таксама выклікала замяшанне сярод людзей, якога не назіралася доўгі час. Шырокую агалоску атрымалі чуткі, што за каметай ляціць карабель прышэльцаў. Гэтыя ж чуткі сталі штуршком да масавага самагубства сярод паслядоўнікаў новага рэлігійнага руху «Брама раю». (далей…) Вікітыдзень
Запрашаем да ўдзелу ў Тыдні кінематографа. Вікістужка
|
Ці ведаеце вы, што…
Дзень у гісторыі
26 сакавіка — 85-ы (86-ы ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары. Падзеі
Нарадзіліся
Памерлі
Святкуюць
|
|||||||||||||||||||||||||
Тэмы
Іншыя Вікіпраекты
|