Галоўная старонка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Кляштар брыгітак

Касьцёл Зьвеставаньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар брыгітак у Горадні — помнік архітэктуры раньняга барока (так званага любельскага тыпу рэнэсанснага касьцёла) з элемэнтамі готыкі і рэнэсансу быў пабудаваны ў 16341642 гадах на вуліцы Язерскай (пазьней вул. Скідзельская, Купецкая, Брыгіцкая), забудова якой на той час была драўлянай.

Ансамбль зьяўляецца адной з дамінантаў гораду. Разьмешчаны ў гістарычным цэнтры Горадні па адрасе: вуліца Карла Маркса, 27. Ансамбль былога кляштару брыгітак уключае ў сябе касьцёл, жылы корпус, драўляны лямус і каменную агароджу з брамай. Ансамбль зьяўляецца помнікам архітэктуры другой катэгорыі.

У архітэктурных дэталях брыгіцкага касьцёла і кляштару бачнае прыметнае адхіленьне ад клясычных барочных формаў. Гэта праявілася ў досыць вольнай трактоўцы капітэляў пілястраў карынцкага ордэну, у дэкаратыўным аздабленьні парталаў і асабліва — у архітэктурных матывах брамаў, якія ўжо толькі аддалена нагадваюць формы заходнеэўрапейскай архітэктуры. На думку дасьледчыкаў, касьцёл брыгітак зьяўляецца адным з найбольш раньніх аўтэнтычных узораў барочнага дзьвюхвежавага фасаду ў сакральным дойлідзтве Беларусі, а спалучэньне ў ім рэнэсансных і барочных рысаў надае яму адметнасьць.

У двары комплексу захаваўся ўнікальны і самы старажытны драўляны будынак Беларусі — лямус, у архітэктуры і канструкцыях гэтай пабудовы нашлі сваё адлюстраваньне традыцыі беларускага народнага дойлідзтва.

Ансамбль прадстаўляе вялікую архітэктурную цікавасьць, таму што захаваўся да нашых дзён амаль безь перабудоваў.
(артыкул цалкам…)

Пружанскі палацык

Пружанскі палацык — музэй у Пружанах Берасьцейскай вобласьці Беларусі. Разьмешчаны ў будынку мескага сядзібнага дому XIX стагодзьдзя па адрасе: вуліца Савецкая, 50. Сядзіба — помнік сядзібна-паркавай архітэктуры нэарэнэсансу, адзіная адноўленая такога тыпу ў Беларусі. Ансамбль сядзібы ўлучае мураваны дом і 2 флігелі. Сядзібны дом складаецца зь дзьвюх групаў двухпавярховых аб’ёмаў, аб’яднаных аднапавярховым корпусам.

Шторок музэй наведваюць каля 8000 турыстаў, у тым ліку з замежжа. Колькасьць экспазыцыі ў фондах музэю — больш за 6 тысячаў адзінак. Практычна ўсе экспанаты перададзеныя ў музэй бясплатна.
(артыкул цалкам…)

Ці ведаеце вы…

З новых артыкулаў (11 — 25 сакавіка 2014)
  • Pope Alexander Vi.jpg
  • …што адзін з аўтараў мэмарыяльнага комплексу «Хатынь» таксама браў удзел у праектаваньні некаторых станцыяў менскага мэтро?
  • …што беларускі музэй у Гайнаўцы мае функцыі цэлага культурнага таварыства?
  • …якія агульныя рысы існуюць ня толькі між славянскімі мовамі, але й зь некаторымі суседнімі мовамі?
  • …што колькасьць краінаў-суседак Беларусі, што прызнаюць рэгіянальныя мовы, і краінаў, што надалі беларускай гэты статус, супадае?
  • …якімі шляхамі ўкраінскія лексычныя й іншыя рысы пранікалі ў беларускае маўленьне ўжо ў часы ВКЛ?
  • …як папулізм становіцца папулярным сярод выбарцаў?
  • …якім чынам чалавек можа цягнуцца да шопагалізму?
  • …што ўжо ў XV стагодзьдзі адзін з папаў рымскіх дэ-юрэ падзяліў сьвет на дзьве часткі? (на выяве)

Гэты дзень у гісторыі

Брама Іштар

26 сакавіка:

Актуальныя падзеі

Гэта разьдзел Вікіпэдыі на беларускай мове клясычным правапісам. Існуе шмат іншых моўных разьдзелаў, найбольш прадстаўнічыя зь якіх:


Вікіпэдыя працуе на магутнасьцях Фундацыі «Вікімэдыя», якая апэруе і некаторымі іншымі шматмоўнымі і вольнымі праектамі.