Галоўная старонка
Ян Антоні Чачот (7 ліпеня 1796, в. Малюшычы, Наваградзкі павет — 23 жніўня 1847, мястэчка Ротніца пад Друскенікамі, Гарадзенскі павет) — паэт-рамантык, філямат, фальклярыст, этнограф і драматург; сябра Адама Міцкевіча; адзін з найбуйнейшых дзеячоў беларуска-польскага фальклёрна-літаратурнага сумежжа XIX стагодзьдзя. Паэт сабраў каля тысячы аўтэнтычных беларускіх народных песень і выдаў іх у шасьці зборніках «Сялянскіх песень…» у перакладзе на польскую мову, восьмую частку зь якіх апублікаваў у беларускім арыгінале. У сваёй прадмове да «Сялянскіх песень з-над Нёмана і Дзьвіны» 1846 году ён зрабіў нарыс граматычных асаблівасьцяў беларускай мовы і ўпершыню паставіў тэарэтычнае пытаньне аб прынцыпах будучага «крывіцкага» правапісу. У сваёй баляднай творчасьці Янам Чачотам было адлюстравана дванаццаць паданьняў і народных казак, а таксама дзесяць матываў з народных вераваньняў і звычаяў. Яго руплівая дзейнасьць па зьбіраньні беларускага фальклёру і спробы ўнармаваньня беларускай граматыкі, паводле польскіх і беларускіх дасьледнікаў, зьяўляецца досьвіткам беларускага нацыянальнага адраджэньня. У пераважнай бальшыні выпадкаў паэт называе беларускую мову XIX стагодзьдзя «славянакрывіцкай мовай» альбо «крывіцкім дыялектам». Саамскія мовы — група роднасных моваў у складзе фіна-волскае групы фіна-вугорскае галіны ўральскае моўнае сям’і, на якіх размаўляюць саамы. Нярэдка саамскія мовы вылучаюць асобнай групай сярод фіна-пермскіх (фіна-пермскія мовы — усе фіна-вугорскія мовы за выключэньнем вугорскае, мансійскае і хантыйскае моваў). Распаўсюджаныя на тэрыторыях традыцыйнага пражываньня саамаў: Фінмарк, паўночныя лэны Швэцыі, фінская правінцыя Ляпляндыя, Мурманская вобласьць Расеі. На саамскіх мовах увогуле размаўляе прыкладна 25 000 чалавек з агульнай колькасьці саамаў, што складае прыкладна 80 000 чалавек. Выявы скончыліся. Прапануйце новыя!
|
Ці ведаеце вы… З новых артыкулаў (3 — 13 кастрычніка 2013)
Гэты дзень у гісторыі
Архіў · Сёньня 23 кастрычніка 2013 году · Абнавіць гэтую старонку Актуальныя падзеі 7—14 кастрычніка былі абвешчаныя ляўрэаты Нобэлеўскай прэміі 2013 году:
|
Вікіслоўнік Слоўнік і тэзаўрус |
Вікікнігі Падручнікі і дапаможнікі |
Вікіцытатнік Калекцыя цытатаў |
Вікікрыніцы Вольныя дакумэнты |
||||
Віківіды(анг.) Слоўнік біялягічных відаў |
Вікінавіны(анг.) Вольныя навіны |
Вікісховішча Сховішча вольных файлаў |
Мэта-вікі Каардынацыя ўсіх праектаў Wikimedia |