FTP

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
FTP
Назва:

File Transfer Protocol

Узровень (па мадэлі OSI):

Прыкладны

Сямейства:

TCP/IP

Створаны ў:

1971 г.

Порт/ID:

21/TCP для каманд, 20/TCP для даных, 49152-65534/TCP дынамічна

Прызначэнне пратаколу:

Перадача выяў

Спецыфікацыя:

RFC 959

Асноўныя рэалізацыі (кліенты):

Глядзі Параўнанне FTP-кліентаў

Асноўныя рэалізацыі (серверы):

ProFTPd, Pure-FTPd, vsftpd, WU-FTPD, FileZilla Server, IIS, CrossFTP Server, wzdftpd

Пашыральнасць:

Дад. каманды

FTP (англ.: File Transfer Protocol — пратакол перадачы файлаў) — стандартны пратакол, прызначаны для перадачы выяў па TCP-сеткам (напрыклад, Інтэрнэт). FTP часта выкарыстоўваецца для загрузкі сеткавых старонак і іншых дакументаў з прыватнай прылады распрацоўкі на адкрытыя серверы хостынгу.

Пратакол пабудаваны на архітэктуры "кліент-сервер" і выкарыстоўвае розныя сеткавыя злучэнні для перадачы каманд і даных паміж кліентам і серверам. Карыстальнікі FTP могуць прайсці аўтэнтыфікацыю, перадаючы лагін і пароль адкрытым тэкстам, або, калі гэта дазволена на серверы, яны могуць падключыцца ананімна. Можна выкарыстоўваць пратакол SSH для бяспечнай перадачы, якая хавае (шыфруе) лагін і пароль, а таксама шыфруе змесціва.

Першыя кліенцкія FTP-дадаткі былі інтэрактыўнымі інструментамі каманднага радка, якія рэалізуюць стандартныя каманды і сінтаксіс. Графічныя карыстацкія інтэрфейсы з тых часоў былі распрацаваны для шматлікіх аперацыйных сістэм, якія выкарыстоўваюцца дагэтуль. Сярод гэтых інтэрфейсаў як праграмы агульнага вэб-дызайну накшталт Microsoft Expression Web, так і спецыялізаваныя FTP-кліенты (напрыклад, CuteFTP).

FTP з'яўляецца адным з найстарэйшых прыкладных пратаколаў, якія з'явіліся задаўга да HTTP, у 1971 годзе. Ён і сёння шырока выкарыстоўваецца для распаўсюджвання ПЗ і доступу да аддаленых хостаў.