Раманчук: нельга зацягваць з рэформамі
"Нам патрэбны паўнавартасны комплекс рэформаў, — лічыць Раманчук, — у галіне грашова-крэдытнай, бюджэтна-падатковай палітыкі, знешняга гандлю, прыватызацыі. Рашэнне ў эканамічнай сферы павінны прымаць кампаніі ў рамках сваіх грошай, бюджэтаў, а не чыноўнікі. У сітуацыі, калі больш за палову ВУП размяркоўваецца дзяржавай, калі адміністрацыйная нагрузка складае каля 15% ад выручкі прадпрыемстваў, спадзявацца на тое, што сітуацыю ў эканоміцы можна выправіць выключна дырэктыўнымі метадамі, гэта наіўнасць. Чым далей мы будзем зацягваць з рэформамі, тым горшай будзе рабіцца сітуацыя.
http://wn.com/Раманчук_нельга_зацягваць_з_рэформамі